Думаць Беларусь#1732

⭐️ У мінулую пятніцу, 17 траўня, падчас зладжанай намі міні-канферэнцыі "Культура як фактар развіцця" мы прадставілі вынікі ўжо другога па ліку маніторынгу рэалізацыі Беларуссю Канвенцыі ЮНЕСКА аб культурнай разнастайнасці (першы маніторынг быў выкананы ў 2015 годзе).

З рэзюмэ новага даследавання ўжо зараз можна азнаёміцца на сайце Лятучага ўніверсітэта .

У межах міні-канферэнцыі адбылося абмеркаванне вынікаў маніторынгу.

Шчыра дзякуем усім, хто браў актыўны ўдзел у размове!

Дапаўненні, што з'явіліся па выніках абмеркавання, мы ўключым у маніторынгавую справаздачу, якую неўзабаве апублікуем. Сачыце за нашымі навінамі!

А пакуль дзелімся ўспамінамі пра канферэнцыю.

Больш фота можна пабачыць на сторанцы адбыўшагася мерапрыемства ў Фэйсбуку .

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала