Думаць Беларусь#1753

​​ ⚠️ ☀️ Ужо дзявятая па ліку Летняя школа Лятучага ўніверсітэта сёлета адбудзецца 28-30 чэрвеня!

Тэма Летніка-2019: "Стратэгіі ўніверсітэта ў сучаснай Беларусі" .

Мэта — сінхранізаваць і ўзгадніць уяўленні і планы па развіцці ўніверсітэцкай тэмы, сфармуляваць стратэгічныя кірункі дзейнасці Лятучага і скаардынаваць іх з іншымі блізкімі ініцыятывамі і практыкамі.

Падчас Летніка мы збіраемся зладзіць змястоўную размову, разлічаную на кола зацікаўленых удзельнікаў.

Плануецца абмеркаванне наступных тэмаў:

• Кантэксты і ўплывы на "ўніверсітэт": інавацыйная эпоха, лакальныя і нацыянальныя абставіны, інстытуцыйныя змены і экзістанцыйныя выклікі;

• Новыя мадэлі, фарматы, калабарацыі, ініцыятывы і актуальныя інавацыі як адказы на выклік інстытутам мыслення і адукацыі;

• "Лятучы. Перазагрузка": прамалёўка стратэгічных кірункаў.

Па фармаце плануецца шэраг выступаў па гэтых тэмах з далейшым абмеркаваннем. Таксама адбудзецца стратэгічная сесія для прапрацоўкі апошняй з пазначаных тэмаў.

Летнік будзе праходіць на хутары Шаблі (Валожынскі р-н).

Больш падрабязнасцей пра ўмовы ўдзелу — чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта .

Все посты канала