🗣 Уладзімір Мацкевіч: Курапацкая варта не можа быць масавай, а таму не можа быць пераможнай
Сёння спаўняецца год штодзённай, бестэрміновай курапацкай варце. Пратэсты супраць адкрыцця рэстарана "Поедем поедим"" перараслі ў пратэсты супраць дзяржаўнага вандалізму ў Курапатах.
Ці варта мадэрнізаваць курапацкую варту?
Гэтае пытанне Радыё "Свабода" задала філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу:
"Я ім не магу нешта раіць, бо не з’яўляюся ўдзельнікам. Я аддаю належнае мужнасці і ўпартасці гэтых людзей, якія там стаяць, іх не так шмат.
Без змены палітычнага рэжыму праблема Курапатаў, праблема гістарычнай памяці і ўшанавання ахвяраў камуністычнага рэжыму вырашана быць не можа. Нават калі б улады сёння адчапіліся ад абаронцаў Курапатаў, то ўсё роўна гэтая праблема засталася б — не толькі ў Курапатах, а і ў Кабыляках і ў шматлікіх іншых месцах пахавання ахвяраў камуністычнага рэжыму. Таму тут нічога параіць не магу.
У дадзеным выпадку гэта рэалізацыя каштоўнаснай структуры асобаў, людзей вельмі мужных і адданых. Таму здымаю капялюш перад гэтымі людзьмі. Але ж мне падаецца, што гэтая акцыя не можа быць масавай, а таму не можа быць пераможнай".
Чытайце таксама адказы на гэтае пытанне колішняга лідара "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча і актывісткі Ганны Шапуцькі: