🗣 Кожны год у Беларусі пачынаюцца спрэчкі аб тым, патрэбныя краіне парады ці не. Нягледзячы на пабіты асфальт, шум, скаргі мінчукоў на перакрыты горад і ДТЗ з ваеннай тэхнікай, у танкі, самалёты, маршы і салюты працягваюць укладвацца грошы з дзяржбюджэту.
Калі самалёты знікаюць у летнім заходзе, а за танкамі зачыняюцца дзверы гаражоў, спрэчкі суціхаюць — да наступнага года. А пытанне "Чаму ўсё ж беларускія ўлады так трымаюцца за парады?" застаецца без адказу. Чаму без парадаў ім ніяк нельга?
"Еўрарадыё" задало гэтае пытанне вядомым беларусам.
Уладзімір Мацкевіч: Такая старажытная таталітарная манера кіравання краінай
"Нашыя ўлады маюць адпаведнае ўяўленне пра тое, што такое народ. Народ — гэта той, каму патрэбныя "чарка-шкварка" ды відовішча. Па-руску гэта гучыць як "хлеба и зрелищ". Калі хлеба мала, гэта кампенсуецца відовішчам. Ну ці там прапарцыйна: хлеб — відовішча, хлеб — відовішча і г.д. Больш нічога не трэба.
Парад — гэта відовішча. Ён заўсёды прываблівае натоўп. Такая старажытная таталітарная манера кіравання краінай. Народ, які, разявіўшы рот, глядзіць на відовішча, больш не задае ніякіх пытанняў і не здольны ні на якія дзеянні. Відавочная прагматыка".
Чытайце таксама адказы Сяргея Калякіна, Аляксандра Саладухі, Мікалая Статкевіча, Аляксея Братачкіна, Мікалая Улаховіча і Аляксандра Алесіна:
Прывітанне, зброя. Чаму беларускія ўлады так трымаюцца за парады