🗣 "Шматгадовы досвед Беларусі пакуль варта рэфлексаваць, а не ўраджвацца масавасцю маскоўскіх пратэстаў", — Таццяна Ваадалажская
Дасведчаны журналіст Юрый Дракахруст у сваёй новай нататцы на сайце Радыё "Свабода" , у звычайнай для сябе манеры "гульняў розуму", спрабуе нацягнуць цяперашнюю сітуацыю маскоўскіх пратэстаў за "сумленныя выбары" на сітуацыю набліжаючыхся "выбараў" у Беларусі. І, калі меркаваць па тым, што піша журналіст, ён заклікае мясцовы дэмакратычны палітыкум не займацца байкотамі-абсентэізмам, а ўзяць за ўзор Маскву і здзейсніць у Беларусі чарговы амаль што рэлігійны акт карга-культу: "Авось, народны пратэст паляціць і ў нас, нават калі для яго няма ўмоваў. А вось раптам".
"Дзіўна. Здаецца, аўтар сам разважае, што выбары — гэта толькі дэтанатар пратэсту ў маскоўскай сітуацыі. То бок, без выбуховага змесціва ўдзел у выбарах не працуе як дэтанатар. Але прапануецца ўсё ж ісці па шляху "а можа, спрацуе і бяз змесціва", — адрэагавала на допіс журналіста метадолаг Таццяна Вадалажская:
"Я ўжо не кажу пра тое, што масавы пратэст, які не прымушае да перамоваў і зменаў, гэта гераічна, але патроху вядзе да таго, дзе зараз мы.
Таму, думаю, што пакуль шматгадовы досвед Беларусі і дынаміку варта рэфлексаваць, а не ўраджвацца масавасцю маскоўскіх пратэстаў".