⚠️ Навіны "ЕўраБеларусі" і Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі
Як мы паведамлялі раней , Улад Вялічка , які ўзначальваў "ЕўраБеларусь" на працягу 12 гадоў ад моманту ўтварэння арганізацыі, 30 чэрвеня сышоў з пасады генеральнага дырэктара, стаўшы шэраговым, але, безумоўна, вельмі паважаным еўрабеларусам.
30 ліпеня на агульным сходзе сябраў "ЕўраБеларусі" новым генеральным дырэктарам быў абраны Андрэй Ягораў .
Падчас сходу таксама быў абноўлены склад Рады "ЕўраБеларусі" і абраны яе новы кіраўнік. Ім стаў Андрэй Аляксандраў . Раней пасаду кіраўніка Рады займалі: Уладзімір Мацкевіч (2011-2016) і Андрэй Ягораў (2016-2019).
1 жніўня на пасаду дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі быў прызначаны Андрэй Шутаў .
У сваю чаргу Андрэй Ягораў , які ўзначальваў ЦЕТ ад сакавіка 2010 года, зрушыўся на пазіцыю старшага аналітыка і, як і раней, як адмысловец застаецца шчырым да кантактаў са СМІ.
Фотография недоступна в архиве