Думаць Беларусь#1946

❗️📣 Зварот Улада Вялічкі, экс-кіраўніка "ЕўраБеларусі", да беларусаў добрай волі

Сёння, у адзін з нашых шматлікіх чарговых дзён незалежнасці, самы час звярнуцца !

Давайце будзем гучнымі, не будзем баранамі ціхенька назіраць за ціхай і "легітымнай" анексіяй нашай краіны!

Так званая "саюзная дамова" састарэла маральна і палітычна, яна была заключаная ў абсалютна іншых абставінах і ўмовах. Яна не патрэбная Беларусі, беларусам, а яе ўзгадненне і выкананне ёсць цвіком у грудзі незалежнасці і нацыянальнага суверэнітэту. Перамовы вядуцца не ад майго імя, не ад імя шматлікіх маіх сяброў, калегаў, аднадумцаў, супраць нашых інтарэсаў.

Таму я СУПРАЦЬ гэтай дамовы, супраць татальнага маўчання на гэтую тэму з боку адказных дзяржаўных асобаў, супраць недаацэнкі небяспекі страты незалежнасці звычайнымі беларускімі грамадзянамі, грамадскімі арганізацыямі, партыямі, рухамі, дзеячамі навукі і культуры (калі гэта ўсё насамрэч існуе ў нашай краіне).

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала