⚠️ ✈ Лятучы ўніверсітэт і ВЕДЫ ONLINE запрашаюць!
1 верасня ў Мінску — [Першы гарадскі сацыяльны фэст
](https://www.facebook.com/events/1137232769810591/ )Пакажам і раскажам, над чым мы працавалі ўсё лета!
Пра новыя анлайн-курсы, якія хутка з’явяцца на Дыстанцыйнай платформе Лятучага , пра новыя функцыянальнасці платформы, яе новыя магчымасці для гледачоў і слухачоў.
У нефармальнай абстаноўцы пагутарым пра сучасную адукацыю і планы Лятучага ў новым сезоне.
Ды наогул прыемна і карысна правядзем час!
Фэст ладзіць Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Раў (IBB Minsk) у гонар свайго 25-годдзя.
Падзея разгарнецца на 8 пляцоўках цягам усяго дня. Праграма ўключае майстар-класы, варкшопы, лекцыі, дыскусіі, маркеты, спектаклі — ад сацыяльных, экалагічных ды гарадскіх ініцыятыў і праектаў. Будуць выступы музыкаў, фуд-корт з еўрапейскімі прысмакамі ды нямецкім рыслінгам.
Завітайце, будзем радыя вас бачыць!
Фотография недоступна в архиве