Думаць Беларусь#1956

⚠️ ✍️ Конкурс эсэ: ["Пад уплывам тэхналогій: контуры новага грамадства"

](http://fly-uni.org/novosti/pad-uplyvam-tehnalogij-kontury-novaga-gramadstva/ )Лятучы ўніверсітэт абвяшчае конкурс эсэ, накіраваных на асэнсаванне новых сацыяльных і культурных з’яваў, што праяўляюцца пад уплывам тэхналагічных інавацый.

Мэта конкурса — зрабіць заўважнымі і прадставіць для шырокага асэнсавання новыя сацыяльныя і культурныя з’явы, што праяўляюцца ў жыцці беларускага грамадства пад уплывам тэхналагічных інавацый.

Да ўдзелу запрашаюцца даследчыкі, журналісты, аналітыкі, грамадскія і культурніцкія актывісты, якія цікавяцца наступствамі тэхналагічных змен для беларускага грамадства.

Па выніках конкурса аўтары трох найлепшых прац атрымаюць магчымасць стаць спікерамі Форума "Месца сустрэчы: будучыня", правядзенне якога запланавана на лістапад 2019 года.

Усе працы, адабраныя журы, будуць апублікаваныя на старонках "Беларусского Журнала" , Thinktanks.by і сайта Лятучага ўніверсітэта .

❗️Дасылаць свае працы трэба да 15 кастрычніка 2019 года.

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала