✊ Малавядомы, але зусім не хаваемы факт з біяграфіі сёлетняга аўтарытэтнага эксперта па ўнутранай і вонкавай беларускай палітыцы, палітолага Андрэя Ягорава.
Ён не толькі быў за часам студэнцтва ўдзельнікам "Белага легіёна", але напачатку 2000-х гадоў таксама браў актыўны ўдзел у моладзевым руху "Зубр".
"Наша Ніва" сёння ўзгадала пра гэта ў сваім матэрыяле "Зубры" 2000-х: дзе яны цяпер і чым займаюцца" :
У "Зубры" сп. Ягораў заснаваў праваабарончую службу, дзе вялі маніторынг судоў, затрыманняў, збіцця.
"Цікава было, што партнёры на Захадзе ўспрымалі нас як самастойную праваабарончую арганізацыю", — смяецца Ягораў.
На сёння Андрэй Ягораў — гэта магістр палітычных навук. Ён з’яўляецца старшым аналітыкам у Цэнтры еўрапейскай трансфармацыі.
"Займаюся палітычнай аналітыкай, жыву ў Мінску", — расказвае Ягораў.
Тыя, хто далучыўся да грамадскай кампаніі КАНСТЫТУЦЫЯ.БЕЛ , мелі магчымасць пабачыць, што Андрэй Ягораў не толькі выказаўся ў яе падтрымку, але прымае самы што ні на ёсць актыўны і дзейсны ўдзел у кампаніі.
❗️І зараз Андрэй Ягораў звяртаецца па канкрэтную дапамогу ў гэтай важнай справе!
Тэрмінава патрэбныя здольнасці, адвага і крэатыў.
Малюнкі, матыватары і дэматыватары, відэа, інфаграфіка і г.д.
Просьба грукацца па гэтай справе праз асабістыя паведамленні ў Фэйсбуку .
#незалежнасць