Думаць Беларусь#2046

⚠️ 👍 Новыя магчымасці Дыстанцыйнай платформы Лятучага ўніверсітэта!

На Дыстанцыйнай платформе Лятучага з’явіліся новыя магчымасці — цяпер шэраг анлайн-курсаў можна не толькі глядзець, але і слухаць. Таксама там выкладзеныя ўсе відэа праекта "Мысли вслух".

🎧 Ужо шэсць анлайн-курсаў маюць аўдыёверсіі і размяшчаюцца на адмысловай старонцы "Падкасты" .

Паступова плануецца зрабіць падкасты для астатніх анлайн-курсаў.

💡 Другая навіна — магчымасць паглядзець 100 думак пра розныя пытанні і бакі жыцця ад беларускіх інтэлектуалаў, навукоўцаў культурных дзеячоў.

Аўтарскі праект Алены Верашчагінай "Мысли вслух" быў зроблены цягам 2013-2015 гадоў. Думкі ў вольным фармаце кароткіх маналогаў ствараюць паліфанію пытанняў, што хвалююць нашых выбітных сучаснікаў, даюць пэўны партрэт этохі пачатку ХХІ стагоддзя.

Цяпер гэты праект дасяжны і на дыстансе Лятучага на старонцы "Мысли вслух" .

👍 Узбагачайцеся актуальнымі думкамі і сучаснымі ведамі ад беларускіх інтэлектуалаў любым зручным вам чынам!

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала