Думаць Беларусь#2059

​​ ✌️ 🗣 Уладзімір Мацкевіч: 8 снежня — яшчэ не канец

На 8 снежня запланаванае падпісанне дакументаў аб "паглыбленай інтэграцыі" паміж Беларуссю і Расеяй. Перад гэтым, 6 снежня, будуць сустракацца беларускі і расейскі прэм’ер-міністры. Лукашэнка і Пуцін маюць сустрэцца яшчэ 7 снежня, каб "зняць усе пытанні". Што ў інтэграцыйных дамовах — грамадскасці невядома, але многія заяўляюць аб пагрозе незалежнасці.

8 снежня — не крайні тэрмін, будзе яшчэ 9 месяцаў, каб не дапусціць "інтэграцыі". У гэтым упэўнены адзін з ініцыятараў грамадскай кампаніі ў абарону незалежнасці Беларусі "Свежы вецер", філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

"Любыя дакументы трэба ратыфікаваць у парламенце, больш за тое, гэтыя дакументы могуць уступіць у сілу толькі пры змене Канстытуцыі. Сённяшняя Канстытуцыя не дазваляе стварэння наднацыянальных структур. Але Лукашэнка ўжо загадаў распрацаваць варыянт Канстытуцыі.

У нас будзе каля 9 месяцаў, каб не дапусціць гэтага. Калі блогеры, лідары думак, палітыкі аб’яднаюцца для захавання незалежнасці, то 9 месяцаў — гэта яшчэ нічога. І тады можна будзе сарваць гэтую "інтэграцыю". Бо ўсе гэтыя пагадненні нелегітымныя", — кажа "Свабодзе" Уладзімір Мацкевіч.

👉 Канстытуцыя.бел

#незалежнасць

Все посты канала