Думаць Беларусь#2083

📖 17 снежня ў Лятучым універсітэце — прэзентацыя новай кнігі ["Род Скірмунтаў і Палессе ў эпоху сацыяльнай і нацыянальнай трансфармацыі грамадства гістарычнай Літвы. ХІХ-ХХ стст."

](https://fly-uni.org/novosti/rod-skirmuntau-i-palesse-prezentacyja-novaj-knigi/ )Гісторыкі Алесь Смалянчук і Андрэй Кіштымаў прадставяць кнігу, прысвечаную жыццю і дзейнасці роду Скірмунтаў, а таксама найноўшай гісторыі Заходняга Палесся.

Размова будзе датычыць лёсу шляхты беларускіх і літоўскіх земляў у эпоху нацыяналізмаў і рэвалюцый, а таксама той ролі, якую яна адыграла ў перыяд кардынальных сацыяльных перамен ХІХ — першай трэці ХХ стагоддзяў.

Таксама гаворка будзе датычыць "краёвай ідэі" і яе ролі ў перыяд беларускага нацыянальнага адраджэння і барацьбы за дзяржаўнасць.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 17 снежня (аўторак) на Падворку Лятучага ўніверсітэта (Мінск, вул. Баграціёна, 39). Пачатак у 19:00.

❗️Для ўдзелу трэба зарэгістравацца!

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала