Думаць Беларусь#2099

​​ 🚫 🗣 Сёння ў Санкт-Пецярбургу праходзіць нефармальны саміт кіраўнікоў ЕўрАзЭС. Запланаваная і працоўная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі ды Уладзіміра Пуціна, падчас якой мусяць быць працягнутыя перамовы што да "паглыбленнай інтэграцыі" Беларусі і Расіі.

Дэталі дакументаў, вакол якіх ідуць перамовы, ні Мінск, ні Масква не раскрываюць.

Улады Беларусі заяўляюць, што перамовы — эканамічныя. Пытанняў, якія абмяжуюць наш суверэнітэт, кшталту стварэння наднацыянальных органаў, Мінск і Масква не абмяркоўваюць.

"Нельга "паглыбленне інтэграцыі", якая абмяркоўваецца цяпер, лічыць выключна эканамічным працэсам. Яна наўпрост прывязаная да выканання дамовы аб стварэнні "Саюзнай дзяржавы", — кажа "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў.

Масква настойвае на ўніфікацыі заканадаўстваў Расіі і Беларусі, пачынаючы з эканамічнага блоку. Калі ж Мінск пойдзе на гэта — якія будуць наступствы?

"Яны будуць катастрафічныя. Беларуская дзяржава страціць паўнавартасны кантроль над ключавымі эканамічнымі зонамі", — папярэджвае Андрэй Ягораў.

#незалежнасць

Все посты канала