2019

Архив по 22 ноября 2022 года. Сначала новые посты.

798 постов · страница 26 из 27

Думаць Беларусь#1318

​​ Анонс наших событий на 28 января — 3 февраля:

• 28 января (понедельник) — общая встреча в рамках мастерской Владимира Мацкевича "Кухня аналитики" и курса "История развития СМД-методологии и ее современные проблемы и трудности"

• 31 января (четверг) — заседание Минского методологического семинара.

Думаць Беларусь#1317

​​ Как отразится кризис в Венесуэле на отношениях с Беларусью?

Читайте интервью с политологом Андреем Егоровым — на "Завтра твоей страны":

События в Венесуэле напрягают наши власти, ведь это пример возможного будущего для режима в Беларуси

Думаць Беларусь#1316

​​ На гэтым тыдні сацыёлаг Аксана Шэлест прэзентавала ў Магілёве вынікі даследавання "Грамадзянская супольнасць Беларусі: актуальны стан і ўмовы развіцця" .

Вашай увазе — падрабязны рэпартаж Радыё "Свабода":

Ці выратуе дэпалітызацыя і дыялог з уладамі грамадзянскую супольнасць Беларусі?

Думаць Беларусь#1315

​​ Яшчэ да 1 лютага можна далучыцца да краўдфандынгавай кампаніі па выданні кнігі ўспамінаў "Кім. Вялікі мінак", прысвечанай постаці вядомага героя мінскага андэграўнду Кіма Хадзеева.

Глядзіце гутарку Уладзіміра Мацкевіча з аўтарам гаэтага кніжнага праекта Аленай Будзінайтэ — у праграме "Размова дня" на "Белсаце":

Якія таямніцы раскрые кніга пра Кіма Хадзеева?

Думаць Беларусь#1311

​​ Памяці Міхала Анемпадыстава

Сёння — год як няма з намі Міхала Анемпадыстава, нашага сябра і калегі, беларускага дызайнера, мастака, фатографа, паэта і перакладчыка, аўтара "Народнага альбома", ды й проста вельмі добрага чалавека.

Смуткуем...

Думаць Беларусь#1310

​​ Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі саюз дызайнераў і Лятучы ўніверсітэт запачаткавалі Прэмію імя Міхала Анемпадыстава.

Прэміяй будуць уганароўваць найлепшыя вокладкі да беларускай кнігі.

Першае наданне прэміі адбудзецца ўжо падчас Фестывалю інтэлектуальнай кнігі "Прадмова", які мае адбыцца сёлета 4-7 красавіка.

Больш падрабязнасцей — у матэрыяле Беларускага Радыё Рацыя .

Думаць Беларусь#1309

​​ Большасць экспертаў і аналітыкаў сыходзіцца на тым, што верагоднасць анексіі ці інкарпарацыі Беларусі ў склад Расіі на сённяшні дзень вельмі малая. Але ж сёння — гэта сёння, а што будзе заўтра — не вядома.

Уладзімір Мацкевіч пагутарыў больш грунтоўна па гэтай тэме з палітычным аглядальнікам Раманам Якаўлеўскім — у праграме "Размова дня" на "Белсаце":

Захад ці Расія: Лукашэнка не мае права голасу?

Думаць Беларусь#1307

​​ Владимир Мацкевич: Разворачивающиеся конфликты невозможно анализировать объективистски

Невозможно. Поскольку в рефлексивных системах каждое знание, каждое замечание, каждая критика, предложение, сомнение — всё влияет на ход процесса. А раз так, то каждый, кто говорит и действует, влияет на конечный результат, на исход конфликта.

Думаць Беларусь#1306

Переслано из: Журнал

Большинство беларусов считают свою страну самодостаточной – вне зависимости от того, на каком языке говорят. И уверены, что она должна оставаться независимой. Но готово ли это большинство защищать независимость Беларуси в случае внешней угрозы? Разбираемся http://journalby.com/news/do-kieva-ne-dovedet-pochemu-net-svyazi-mezhdu-yazykom-i-gotovnostyu-borotsya-za-nezavisimost

Думаць Беларусь#1304

​​ Андрэй Ягораў — беларусам: "Трэба проста выкінуць гэтую Маскву з галавы".

Шмат кім, і найперш у самой Беларусі, цяперашнія кантакты Лукашэнкі з заходнімі палітыкамі, як хоць бы з тым жа кіраўніком венгерскай дыпламатыі, успрымаюцца ў піку Маскве.

"Гэта, з аднаго боку, такая традыцыйная "Масква ў галаве", дзе ўсё, што ні адбываецца, інтэрпрэтуецца: "а як жа Расія на гэта паглядзіць?" Гэта проста дэманстрацыя вялікай залежнасці беларускай думкі і падыходу да асэнсавання пазіцый", — лічыць дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

А з іншага боку, ківаюць на рэўнасць самой Расіі. Мінск застаецца адзіным хаўруснікам Крамля на захад ад Смаленска, і на любы крок Беларусі ў Маскве рэагуюць надзвычай нервова. Расійскія СМІ і палітыкі могуць абурыцца літаральна з усяго: ад афіцыйных святаў вышыванкі да беларускага абмежаванага "бязвізу". Калі ж паглядзець на рэчы цвяроза...

"Ніякага руху Беларусі на Захад няма, а глыбіня ўзаемадзеяння паміж ЕС і Расіяй, калі мы глядзім на дамоўны бок, нават зараз значна глыбейшая, чым з Беларуссю. Вось гэтае бачанне расійскімі вачыма — трэба проста выкінуць гэтую Маскву з галавы", — адзначае ў інтэрв’ю "Белсату" Андрэй Ягораў.

Думаць Беларусь#1302

​​ 21 студзеня, у панядзелак, "Беларускі Калегіюм" запрашае студэнтаў, выкладчыкаў, выпускнікоў і прыхільнікаў на Урачыстае адкрыццё сезона 2019 года .

У праграме:

• Інаўгурацыйная лекцыя Алеся Разанава "Сэнс і пошук";

• Выступленні і віншаванні гасцей, выкладчыкаў і студэнтаў;

• Інфармацыя пра планы і праекты.

• Нефармальная камунікацыя (гарбата, кава і печыва).

Імпрэза пройдзе ў памяшканні "Прэс-клуба" (Мінск, вул. Веры Харужай, 3).

Яна пачнецца а палове на 7-ю гадзіну вечара з нефармальнай камунікацыі, а 7-й вечара — пачатак лекцыі.

Думаць Беларусь#1301

Наколькі вялікая пагроза незалежнасці Беларусі?

У чым місія інтэлектуалаў у сітуацыі пагрозы незалежнасці? Хто і што можа абараніць яе?

Па гэтых пытаннях спрачаюцца філосаф Уладзімір Мацкевіч і палітычны аглядальнік партала TUT.BY Арцём Шрайбман — у праграме Юрыя Дракахруста "Праскі акцэнт" на Радыё "Свабода".

Думаць Беларусь#1299

​​ Уладзімір Мацкевіч артыкулявана пра пагрозу для незалежнасці Беларусі і недарэчнасць заспакойвання сябе на гэты конт — у інтэрв’ю для "Белсата" :

"Беларуская незалежнасць і суверэнітэт — нашая агульная і вялікая каштоўнасць. Нават невялічкая небяспека, пагроза для гэтай каштоўнасці павінна нас насцярожваць. Мы не павінныя быць абыякавымі і не звяртаць увагі на нават самую невялікую пагрозу.

Не трэба займацца прыхаваннем пагрозы, заспакойваць людзей, што, маўляў, нам нічога не пагражае і верагоднасць гэтага вельмі малая.

Пагроза, сапраўды, малая. Але гэта — дынаміка, яна можа расці.

Паглядзіце, што кажа той жа Лаўроў. Ён кажа: так, агульны парламент — немагчымы, агульная канстытуцыя — пакуль немагчыма. Пакуль! Але ж пра аб’яднанне грашовых сістэм, то бок перанос эмісійнага цэнтра ў Маскву, ён кажа: гэта стаіць на парадку дня, мы гэта будзем абмяркоўваць. То бок Расія не адмаўляецца ад планаў паглынання Беларусі, яна проста адсоўвае іх. На сённяшні дзень, так, гэта немагчыма. А што будзе заўтра? Калі Расія націсне эканамічна, яны прапануюць нам зноў увасці шасцю абласцямі ў склад Расіі?

Таму пагроза вісіць. Мы яе не адвялі. І самае небяспечнае, што ўсё больш і больш людзей, і нават сярод апазіцыі, кажа: Лукашэнка з’яўляецца гарантам, ён жа ніколі не аддасць уладу. І таму ўсе спадзяванні ўскладаюцца на Лукашэнку. А калі раптам і Пуцін у гэта паверыць, што толькі Лукашэнка замінае далучыць Беларусь? Тады трэба прыбраць Лукашэнку. І Пуцін ніколі не спыніцца, нават перад фізічным знішчэннем Лукашэнкі. І тады хто абароніць Беларусь, калі ўсе будуць маўчаць?

Мы ўсе недастаткова пра гэта гаворым. Расейцы ўжо ўсе выказаліся пра магчымае далучэнне Беларусі. Пра гэта гавораць журналісты, палітолагі, эксперты, дэпутаты, чыноўнікі і г.д. А ў Беларусі ўсе маўчаць. І, ведаеце, нават мне шмат хто кажа: а што ты лезеш, навошта ты падымаеш тэму, яна ж небяспечная такая, маўчы. Нельга маўчаць. Калі ёсць небяспека — трэба гаварыць Трэба, каб выказаліся ўсе лідары грамадскай думкі".

Думаць Беларусь#1298

​​ У панядзелак у Астраўцы адбыўся сход грамадзян і адмыслоўцаў, якім скончыўся месяц, адведзены на абмеркаванне стратэгіі абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам з Беларускай АЭС. Гэты сход выявіў шмат недахопаў у дадзенай стратэгіі.

Уладзімір Мацкевіч абмеркаваў ацэнку гэтай стратэгіі з вядомай экалагічнай актывісткай Ірынай Сухій — у праграме "Размова дня" на "Белсаце":

АЭС хутка запрацуе, а што рабіць з адкідамі, так і не пастанавілі

Думаць Беларусь#1297

​​ Беларускі камітэт ІКАМОС аб’явіў конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гадах — "Спадчына ў дзеянні" .

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары.

"Конкурсам "Спадчына ў дзеянні" мы хочам паказаць, што Беларусі ёсць чым ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак у творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні", — кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення Беларускага камітэта ІКАМОС і каардынатар конкурса.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 15 сакавіка 2019 года.

Думаць Беларусь#1295

Реплика Владимира Мацкевича — по поводу упований на Лукашенко в деле защиты независимости Беларуси:

"Если беларусские интеллектуалы и комментаторы убедят Кремль и Путина в том, что единственным препятствием на пути к инкорпорации Беларуси (или превращению ее в безропотного сателлита) является властолюбие Лукашенко, то Путин просто устранит Лукашенко. Доза "Новичка" в загашниках всегда найдется.

Путин прост и мыслит категориями средневековой и сталинской политики: "Есть человек — есть проблема, нет человека — нет проблемы".

Отсюда вопросы к тем интеллектуалам и комментаторам, которые рассказывают, что пока Лукашенко у власти, они спокойны в отношении независимости:

• Что вы будете говорить потом, когда это произойдет? Какие гарантии независимости вы знаете еще, кроме страсти Лукашенко к власти любой ценой?

• Вам не жалко вашего гаранта, что вы так легко подсказываете Путину решение проблемы?

P.S. Не я придумал это суждение, это мне в комментариях и дискуссиях говорят люди, которые умнее меня.

А у меня по тупости моей вопросы возникают. Вот я их и задаю.

Есть у меня еще один вопрос. Он тоже напрашивается из анализа комментариев, хотя мучает меня давно.

За что наши интеллектуалы и лидеры гражданского общества так ненавидят гражданское общество, что встречают в штыки и топят любое обращение к свободным гражданам, и их воротит от каждой попытки самоопределения?"

* * *

Призыв Андрея Егорова — к ответственному поведению в актуальной ситуации:

"Сейчас простые дела гораздо важнее просто слов. Но ответственные слова — лучше рефлексий "на тему". А рефлексии "на тему" — лучше резонерства. Но резонерство — лучше истерик. А истерика — лучше паники. В общем, играйте на повышение, друзья!"

Думаць Беларусь#1290

Прапануем вашай увазе доўгачаканы відэазапіс публічнай сустрэчы з легендарным Адамам Міхнікам "[Не]свая краіна", якая адбылася ў Мінску 17-га снежня мінулага года.

Больш падрабязнасцей пра імпрэзу чытайце на сайце Лятучага ўніверсітэта .

Думаць Беларусь#1288

​​ Анонс наших событий на 14-20 января:

• 15 января (вторник) — одиннадцатая встреча в рамках мастерской Владимира Мацкевича "Кухня аналитики" . (Ранее сообщалось, что мастерская после новогодних каникул возобновит свою работу в семинарском режиме);

• 17 января (четверг) — восьмой доклад в серии докладов Владимира Мацкевича "История развития СМД-методологии и ее современные проблемы и трудности" .

Думаць Беларусь#1287

​​ Што азначае рашэнне ўладаў Беларусі зняць абмежаванне на колькасць амерыканскіх дыпламатаў?

"Ідзе паступовае наладжванне стасункаў з ЗША пасля крызісу 2008 года і скарачэння дыпкорпуса. З агульным пацяпленнем з Захадам у 2015 годзе гэтыя стасункі сталі наладжвацца. Мы бачым, што гэта наступны крок. Ён адбываецца ў кантэксце значнага пагаршэння стасункаў з Расіяй, з’явіліся чуткі пра магчымае паглынанне Беларусі Расіяй. Гэты крок будзе інтэрпрэтавацца нашымі ўсходнімі суседзямі як рух Беларусі на Захад. Хоць нічога значнага ў гэтым сэнсе не адбываецца", — каментуе сітуацыю "Свабодзе" палітолаг Андрэй Ягораў.

Думаць Беларусь#1286

​​ Дзе Беларусі зараз шукаць недастаючыя грошы, на якія прызвычаіліся разлічваць?

Выкарыстоўваць старыя спосабы "выбіваць" грошы з Расіі наўрадці ўжо атрымаецца, лічыць дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў:

"Або нейкая кампенсацыя нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам, або нейкія зніжкі на кошты газу і нафты, кватаванне і г.д., то бок увесь арсенал, які выкарыстоўваўся раней, будзе нейкім чынам рэкамбінаваны".

Недахоп грошай з Усходу можа падштурхнуць афіцыйны Мінск шукаць сродкі на Захадзе:

"У сітуацыі лаяльнасці Беларусі да Захаду і імкнення падтрымаць беларускую незалежнасць, падтрымаць г.зв. нейтралітэт, якім бы ён ні быў — гэта стане тым, што дасць выхады на новыя крыніцы рэсурсаў з Захаду. Новыя сродкі фінансавання могуць быць перададзеныя Беларусі праз МВФ, напрыклад", — падзяліўся сваім меркаваннем у інтэрв’ю "Белсату" Андрэй Ягораў.