Думаць Беларусь#2131

​​ 📖 Дыстанцыйная платформа Лятучага ўніверсітэта (@dist_fly_uni ) прапануе анлайн-курс:

["(НЕ)РАСТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ"

](https://dp.fly-uni.org/courses/ne-rasstralyanaya-paeziya/ )Курс прысвечаны постацям і творчасці 18 беларускіх літаратараў, загінулых падчас сталінскіх рэпрэсій: Юлію Таўбіну, Майсею Кульбаку, Тодару Кляшторнаму, Анатолю Вольнаму, Міхасю Зарэцкаму, Ізі Харыку, Міхасю Чароту, Зяме Півавараву, Валеру Маракову, Уладзіславу Галубку, Алесю Дудару, Юрку Лявоннаму, Сяргею Астрэйку, Вацлаву Ластоўскаму, Сяргею Мурзо, Цішку Гартнаму, Сяргею Фаміну і Васілю Шашалевічу.

У аснове курса — аднайменны праект партала "Тузін гітоў". Цягам 2017 года ў кнігарні "Логвінаў" праходзілі адкрытыя лекцыі, прысвечаныя героям праекта. Лекцыі чыталі знаўцы беларускай літаратуры: Андрэй Хадановіч, Антон Рудак, Аляксей Стральцоў, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Вольф Рубінчык, Васіль Дранько-Майсюк, Язэп Янушкевіч.

Курс збірае напрацаванае ў межах праекта і не толькі. Цыкл лекцый-аповедаў дапоўнены песнямі і вершамі ў выкананні дзеячаў культуры і звычайных грамадзян, артыкуламі і фільмамі, што прысвечаныя загінулым літаратарам, а таксама спасылкамі на іх творы.

Все посты канала