Думаць Беларусь#2156

​​ ✌️ 🗣 Таццяна Вадалажская: [У Беларусі нарэшце з’явіўся шанец узнікнення палітычнай сітуацыі

](https://www.facebook.com/tvodol/posts/2963824970296469 )Калі б я была палітычным аналітыкам ці аглядальнікам, я б сказала: "О! У Беларусі нарэшце з’явіўся шанец узнікнення палітычнай сітуацыі!"

Палітычная сітуацыя — гэта не тады, калі адпраўляюцца палітычныя рытуалы, а тады, калі сустракаюцца палітычныя сілы з рознымі інтарэсамі, і вынікі іх сутыкнення непрадказальныя і могуць сутнасна павярнуць сітуацыю.

У чым палітычнасць, ці патэнцыял палітычнасці, нашай сітуацыі?

Не, яна не ў сустрэчы і не ў дамоўленасці Пуціна-Лукашэнкі. Палітычная сітуацыя вакол пытання незалежнасці складваецца ўнутры краіны. Менавіта тут фармуецца і наспявае сутыкненне двух розных палітычных інтарэсаў.

Адзін з гэтых інтарэсаў — гэта Лукашэнка, інтарэс якога палягае ў захаванні ўлады, а інструментамі гэтага захавання можа быць усё: і выбары, і незалежнасць, і што заўгодна, у залежнасці ад раскладу.

Сімптомамі крысталізацыі другога інтарэса з’яўляецца не толькі Мацкевіч і кампанія "Свежы вецер" , але і падхопленая рознымі групамі, супольнасцямі і асобнымі грамадзянамі патрэба галосна сфармуляваць і выказаць сваё стаўленне да каштоўнасці незалежнасці. Сімптомамі з’яўляюцца змены ў грамадскіх настроях, якія фіксуюцца праз апытанні. Сімптомам з’яўляецца звязка паміж незалежнасцю і неабходнасцю замяніць яе (незалежнасці) гаранта — з таго, для каго яна інструмент, на таго, для каго яна каштоўнасць.

Такім чынам:

• Ёсць і захоўваецца пагроза незалежнасці;

• Ёсць і можа ўзрастаць грамадскае напружанне вакол гэтага пытання, актуалізацыя яго ў грамадстве;

• Ёсць каляндарная сітуацыя чарговага падцвярджэння легітымнасці "гаранта незалежнасці";

• Ёсць сфармуляваная пазіцыя па магчымасці захавання незалежнасці праз делігітымізацыю існуючай улады;

• Ёсць устойлівая і актыўная грамадская група, якая прасоўвае і пашырае гэтую пазыцыю.

Калі б я была палітычным аналітыкам ці аглядальнікам, я б дакладна рабіла стаўку і сачыла за паўставаннем палітычнай сітуацыі. Асабліва, зважаючы на сілу слова.

#незалежнасць #4Рэспубліка

Все посты канала