Думаць Беларусь#2171

💼 🗣 Па дадзеных ЮНЕСКА, зараз за мяжой навучаецца больш за 25000 беларусаў.

Звычайна беларусы едуць за мяжу, каб атрымаць больш высокі ўзровень адукацыі і мець лепшыя перспектывы працаўладкавання, у тым ліку ў Беларусі. Некаторыя хочуць пазбегнуць размеркавання пасля вучобы. Ці ўплывае колькасць беларускіх студэнтаў за мяжой на сітуацыю ў краіне?

"Гэта не надта вялікая лічба і ўвогуле тое, што студэнты едуць за мяжу і вучацца там, гэта абсалютна нармальна. Глядзець на мабільнасць як на нешта страшнае — гэта абсалютна несучасны падыход. Трэба глядзець на мабільнасць як на нармальную з’яву, але ўключацца ў гэтую мабільнасць. А праблема ў тым, што мы не ўключаемся", — кажа "Белсату" Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага ўніверсітэта.

Файл недоступен в архиве: 0001.mp4

Миниатюра недоступна в архиве

Все посты канала