💼 🗣 У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Еўрапарламента. Цягам чатырох дзён новаабраныя сябры бюро ў справах Беларусі маюць азнаёміцца з асноўнымі аспектамі беларуска-еўрапейскіх дачыненняў.
Агулам паляпшэнні еўрапейцы бачаць, але дачыненні практычна стаяць на месцы.
"Усе гэтыя дасягненні, што ідуць зараз, самае галоўнае з якіх — падпісанне візавага пагаднення, ужо даўно абмяркоўваліся, гэта доўгачаканая з’ява. І кантакты на даволі высокім узроўні адбываліся раней", — кажа "Белсату” палітолаг Андрэй Ягораў.
Яшчэ адзін важны аспект візіту — Астравецкая АЭС. Беларусь усё ж зможа разлічваць на падпісанне Прыярытэтаў партнёрства з ЕС, мяркуе Андрэй Ягораў, бо МЗС Беларусі і Літвы дамовіліся на фармат кансультацый.
"Пазіцыя Літвы была асноўнай перашкодай адносна Прыярытэтаў партнёрства, то можна чакаць, што нешта ў гэтым плане зрушыцца. Можа быць, будзе падпісаны гэты дакумент. І калі ён будзе падпісаны, гэта адкрые дарогу для перамоў аб падпісанні нармальнага двухбаковага пагаднення", — дадае палітолаг.
Файл недоступен в архиве: 000 (convert-video-online.com).mp4
Миниатюра недоступна в архиве