Думаць Беларусь#2197

​​ 📖 👍 Беларускія інтэлектуалы на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі распавялі пра свае любімыя кнігі.

Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў, тэатразнаўца і кандыдат мастацтвазнаўства Ксенія Князева, сацыёлаг Таццяна Вадалажская, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі і паэтэса Валярына Кустава — падзяліліся сваім асабістым спісам лепшых кніг на беларускай мове.

[У закладкі: спіс лепшых кніг на беларускай мове ад тэатральнага крытыка, мастацтвазнаўца, сацыёлага ды паэтэсы

](https://www.nlb.by/by/news/naviny-biblijatjek/u-zakladki-spis-lepshykh-knig-na-belaruskay-move-ad-teatralnaga-krytyka-mastatstvazna-tsa-satsyyelag/ )👉 Спіс лепшых кніг на беларускай мове ад Таццяны Вадалажскай, сацыёлага, праграмнага каардынатара Лятучага ўніверсітэта:

✔️ Ігнат Абдзіраловіч, "Адвечным шляхам"

Класічны для беларускай інтэлектуальнай традыцыі Ігнат Абдзіраловіч і яго эсэ "Адвечным шляхам". Таямнічая асоба аўтара і гульня з псеўданімам і назвай твора — усё гэта ўжо абуджае фантазію і інтарэс. А калі дадаць, што тэкст напісаны ў Вільні начатку 20-х мінулага стагоддзя, то гэта дадае столькі кантэкстаў, загадак, дадатковых прачытанняў, што можна бясконца вяртацца і вяртацца да гэтага твора. Але гэта яшчэ не ўсё. У кнізе можна знайсці думкі, што сталі мэнстымам у разуменні сацыяльнага жыцця напрыканцы ХХ стагоддзя. "Ільючаяся форма" Ігната Адзіраловіча фантастычная канцэптуальная здагадка і прапанова свету для яго разумення і пабудовы. Яна потым вылілася ў "цякучую сучаснасць" Зігмуда Баўмана, але цяпер яе можна шчыра лічыць другаснай.

✔️ "Код прысутнасці. Анталогія сучаснага беларускага мыслення"

Тым, хто зацікавіўся беларускай інтэлектуальнай традыцыяй, нельга прапусціць дзве кнігі, што ўжо стварылі адмысловую серыю: "Анталёгія сучаснага беларускага мыслення" (Беларускі калегіюм, 2003) і "Код прысутнасці. Анталогія сучаснага беларускага мыслення" (Лятучы ўніверсітэт, 2016). Гэтыя кнігі збіраюць панараму сучасных мысляроў, і тых пытанняў, што хвалявалі і прымушалі шукаць новыя паняткі, ствараць вобразы і ідэі. Па іх можна вывучаць прыгоды думак і зарыентавацца хто ёсць хто ў інтэлектуальным полі краіны. Кніга, як казаў Максім Жбанкоў, "нахабная, але неабходная" ва ўсіх сэнсах.

✔️ Аляксандр Смалянчук, "Раман Скірмунт (1868—1939): Жыццяпіс грамадзяніна Краю"

Кніга Аляксандра Смалянчука, з аднаго боку, узорная прадстаўніца якасных гістарычных даследаванняў, а з іншага боку, неверагоднае падарожжа ў жыццёвы шлях аднаго з персанажаў беларускай гісторыі. І праз гэты шлях мы бачым тое, што звычайна схавана для чалавека, які не займаецца спецыяльнымі даследаваннямі. Мы бачым пакручысты шлях паўставання ідэй, іх пераўтварэнні і знікненне з палічнага поля. Мы бачым жывых людзей, якія шукалі сваё прызначэнне, любілі, рабілі памылкі (часам трагічныя) і прымалі рашэнні, што сёння вызначаюць абставіны нашага жыцця. Па гэтай кнізе варта было б здымаць кіно. А пакуль, яе можна пачытаць. Яна вялікая і асалоды пагружэння хопіць надоўга.

✔️ Міхал Анемпадыстаў, "Колер Беларусі"

Не магу абмінуць "Колер Беларусі" Міхала Анемпадыстава. На шчасце, у нас выходзіць усё больш прыгожых выданняў, якія паказваюць Беларусь з самых розных бакоў. Але ж гэта застаецца ўнікальным. Гэта тры ў адным. Можна "думаць вачыма", углядаючыся ў фатаздымкі і адчуваючы ў сабе культурны код, які "набіраецца" нібыта стукае ў сэрца, калі пазнаеш сябе і сваё жыццё на старонках кнігі. Можна даследаваць, крочачы за аўтарам у культурныя і гістарычныя падарожжы, і даведвацца, як наяўныя тэхналогіі задавалі ўмовы выкарыстання чырвонага ці блакітнага. А можна проста плыць па словах і вобразах, крыху іранічных, крыху фантазійных, трапных і стылёвых. Кніга адкрывае свет і падаецца, что раней ты жыла з заплюшчанымі вачыма.

Все посты канала