Думаць Беларусь#2199

⚠️ 📖 2 сакавіка заканчваецца збор намінацый на Прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку да беларускай кнігі .

Прэмія была заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця два гады таму.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і Лятучым універсітэтам, а таксама з польскімі партнёрамі: ТАА "H&L" і фондам "Адкрытая культура".

Першым лаўрэатам прэміі стаў мастак з Санкт-Пецярбурга Грыгорый Кацнэльсон, які зрабіў вокладку да беларускага перакладу кнігі "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса (выдавецтва "Логвінаў").

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала