📖 🤝 Нагадваем, праз Ulеj.bу ідзе збор сродкаў для выдання кнігі пра Міхала Анемпадыстава:
["ПРОСТЫЯ СЛОВЫ"
](https://ulej.by/project?id=1358115 )Тэксты кнігі створаныя праз некалькі месяцаў пасля смерці Майстра. Пра яго пішуць блізкія, знаёмыя і незнаёмцы, ствараючы своеасаблівую "мапу" выкшталцоных ценяў выбітнага дызайнера, мастака і паэта.
Больш за 60 аўтараў з Беларусі і Польшчы спрычыніліся да напісання кнігі. У ёй успаміны і няскончаныя размовы з Міхалам, фотаздымкі, вершы і песні, напісаныя для "Новага неба" і "Народнага альбома".
Мовы кнігі: беларуская, руская і польская.
Фотография недоступна в архиве