⚠️ 🏰 14-15 траўня ў Мінску — навукова-практычная канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні"
"Беларускі камітэт ICOMOS" і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Грамадска-культурніцкія прафесіяналы, прадстаўнікі нацыянальных і мясцовых органаў улады, архітэктары, рэстаўратары і даследчыкі, што працуюць з тэмай і аб’ектамі беларускай спадчыны, маюць магчымасць даць рознабаковую ацэнку эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурніцкіх каштоўнасцей. Гэты інструмент культурнай палітыкі, які шырока выкарыстоўваецца ў Еўропе і свеце ўжо больш за 150 год, у Беларусі з’яўляецца асноўным дакументам дзяржулiку аб’ектаў спадчыны і кіравання імі. Сёння спіс змяшчае амаль 5,5 тыс. нерухомых аб'ектаў спадчыны, і гэта лічба расце.
Спіс робіцца вызначальнай вехай для ўдзелу грамадства ў вызначэнні лёсу аб’ектаў спадчыны. На практыцы дыялог аб лёсе помніка далёка не заўсёды працякае актыўна, шырока і скаардынавана паміж органамі ўлады, грамадскай і экспертнай супольнасцямі. Такая сітуацыя натхняе арганізатараў абвесціць праядзенне канферэнцыі.
Заяўкі на ўдзел у якасці выступоўцаў прымаюцца да 20 красавіка (уключна). Рэгістрацыя ў якасці гасцей адкрыецца пазней.
🦠 Праз каронавірусную пандэмію разглядаецца магчымасць правядзення канферэнцыі ў анлайн-фармаце.