⚠️ Летучий университет приглашает к участию в исследовании!
В рамках исследования изменений, которые вносит в общество инновационная экономика и технологическое развитие, Летучий университет (@dist_fly_uni ) проводит серию фокус-групп.
Таццяна Вадалажская, праграмны каардынатар Лятучага, распавядае пра даследаванне :
"Яшчэ да таго, як "усё-гэта-пачалося", мы сталі рабіць даследаванне, прысвечанае тым зменам у сацыяльнай структуры беларускага грамадства, якія ідуць за развіццём лічбавай эканомікі, інавацыйных тэхналогій і г.д.
Зараз у пандэмічна-электаральнай віхуры падаецца, што гэта нешта далёкае і не самае актуальнае, але, насамрэч, гэта не так. Бо змены адбываюцца, а мы часта глядзім на сябе з дапамогай "старых" схем разумення.
Працягваючы даследаванне, я запрашаю да ўдзелу ў фокус-групах. Першыя тры тэмы закранаюць розныя бакі змен. Калі вам цікава, ёсць досвед і вы гатовыя абмеркаваць пастаўленыя пытанні — запісвайцеся, калі ласка!
І, канешне ж, прапануйце тым, каму гэта можа быць цікавым".