Афіцыйная версія затрымання Віктара Бабарыкі была даведзеная амбасадарам краін ЕС і ЗША падчас адмысловай сустрэчы. Аднак тыя палічылі яе непераканаўчай, адзначыў у каментары "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў:
"Напружанасць у адносінах з ЕС — гэта не вельмі разумнае рашэнне, нягледзячы на тое, як будзе разгортвацца сітуацыя, таму што дапамога ЕС і нармальныя стасункі з міжнароднымі інстытуцыямі Беларусі будуць вельмі патрэбныя, бо эканамічны крызіс у краіне толькі паглыбляецца".
Файл недоступен в архиве: 0003 (convert-video-online.com) (1).mp4
Миниатюра недоступна в архиве