Думаць Беларусь#2537

ЦВК распачаў працэдуру рэгістрацыі кандыдатаў на прэзідэнты.

Ці дапусцяць улады да "выбараў" найбольш папулярных апанентаў Лукашэнкі?

Пра гэта стане вядома ўжо гэтымі днямі, кажа "Белсату" метадолаг Уладзімір Мацкевіч:

"Улады ці то захоўваюць інтрыгу да самага канца, ці то ў іх нешта пайшло не так па іх сцэнары. Таму яны арыентуюцца на сітуацыю і зараз глядзяць, што прадпрымаюць тыя ці іншыя штабы ды варта ці не варта іх рэгістраваць".

Хто ж мае шанец стаць кандыдатам на пост прэзідэнта Беларусі?

"Двое цалкам падпарадкаваных уладам кандыдатаў — Канапацкая і Дзмітрыеў — у любым выпадку будуць зарэгістраваныя. Ну і Чэрачань невядома, як сябе павядзе, але, хутчэй за ўсё, таксама будзе. Таму безальтэрнатыўных "выбараў", па іх меркаванні, ужо не адбудзецца", — кажа Уладзімір Мацкевіч.

Файл недоступен в архиве: 0002 (convert-video-online.com).mp4

Миниатюра недоступна в архиве

Все посты канала