Думаць Беларусь#2540

​​ Андрэй Ягораў: [Адказам Захаду на пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі павінныя быць не санкцыі, а разварот да незалежнай часткі беларускага грамадства

](https://www.facebook.com/andrei.yahorau/posts/3254069974636532 )Зараз некаторыя беларускія і замежныя арганізацыі, палітыкі і асобныя людзі пачынаюць заклікаць ЕС і ЗША да санкцый (напрыклад, супраць асобных персон) у дачыненні да Беларусі. Магу зразумець, што адчуванне бездапаможнасці ў сітуацыі рэпрэсій штурхае на такія эмацыйныя прапановы.

Тым не менш, гэта непрадуктыўны крок. Захад не мае інструментаў уплыву на ўнутраную палітычную сітуацыю. Любыя афіцыйныя санкцыі будуць азначаць сур'ёзнае ўскладненне адносін з ЕС і міжнароднымі фінасавымі агранізацыямі, у тым ліку абмяжоўваць магчымасці прыцягнення знешніх рэсурсаў. Беларусі такія рэсурсы спатрэбяцца, прымаючы пад увагу эканамічны крызіс і наступствы пандэміі. Расія будзе карыстацца эканамічнай слабасцю Беларусі і закрытасцю знешніх рынкаў, каб вярнуцца да праграмы "палітычнай інтэграцыі".

Калі казаць пра змену заходняй палітыкі, то лепш казаць пра вяртанне "калібраванага падыходу", што выкарыстоўваў ЕБРР да 2015 года. Дапамога аказваецца, але пры абмежаваным удзеле дзяржавы і перш за ўсё накіроўвацца праз структуры прыватнага сектару і грамадзянскую супольнасць. Удзел незалежных струкутр у планаванні, рэалізацыі і маніторынгу праграм падтрымкі мусіць быць узмоцнены. Адказам павінны быць не санкцыі, а асэнсаваны і прагматычны разварот да незалежнага грамадства Беларусі.

Все посты канала