Ці маюць зарэгістраваныя кандыдаты шанцы перамагчы аўтарытарны рэжым ці хаця б дамагчыся саступак?
"Калі выбары будуць сфальсіфікаваныя (а няма ніякіх сумневаў, што яны будуць сфальсіфікаваныя), то абурэнне выштурхне людзей на вуліцы. І як сітуацыя будзе разгортвацца, складана ўявіць. Шмат што будзе залежаць ад таго, як будуць весці сябе лідары гэтай выбарчай кампаніі", — кажа "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў.
А ці ёсць у кандыдатаў будзь які план дзеянняў?
"Тое, што сёння няма яснага агучанага плана дзеяння, шмат для каго з людзей з’яўляецца падставай для крытыкі тых кандыдатаў, якія былі зарэгістраваныя, і тых, з кім яны абʼядналіся. Я думаю, пакуль трэба сачыць за тым, што адбываецца на палітычным полі, і мець розум", — раіць палітолаг.
Файл недоступен в архиве: 0003 (convert-video-online.com).mp4
Миниатюра недоступна в архиве