Думаць Беларусь#2577

​​ Таццяна Вадалажская — пра "тонкае месца" ў стратэгіі альтэрнатыўных сіл

Мне даволі складана быць цяпер аптымістычнай і зачараванай, але разважаць магу. Таму і разважаю, слухаючы інтэрв'ю.

У такой справе, як перамагчы аўтарытарны рэжым на "выбарах", канешне ж, не можа быць "дакладнага плана", але можа быць стратэгічная разметка і разуменне, што для гэтага патрэбна. І з гэтым узгадняюцца канкрэтныя крокі.

Сёння галоўны спадзеў (ён жа — стратэгія) на незалежнае назіранне за галасаваннем, маральны ціск на патэцыных фальсіфікатараў, альтэрнатыўны падлік (абраны адзіны спосаб, які паспелі шырока давесці да грамадскасці) і, зразумела, на агітацыю.

Спрабую разгледзіць сцэнары, магчымыя пры эфектыўнай рэалізацыі пазначанай стратэгіі (а, здаецца, на гэта ёсць шанец).

Сцэнар 1. Людзі прыйшлі, прагаласавалі. Выбарчыя камісіі зрабілі ўсё, як заўджы (з большага), і выдалі "элегантную перамогу".

Але ў нас ёсць альтэрнатыўныя лічбы і зафіксаваныя факты парушэнняў.

Якімі б яны ні былі дакладнымі (аб’ектыўнымі і г.д.), яны не могуць быць прынятыя па законе за вынікі выбараў. То бок, нават пры перамозе Ціханоўскай па галасах гэтыя падлікі не могуць быць законнымі.

Факты парушэнняў могуць стаць падставай для судовой працэдуры апратэставання (гэты шлях без дадатковых зменаў вядомы і малаперспектыўны).

Факты і лічбы могуць стаць аргументам для шырокай (вельмі шырокай) грамадскасці, што адбыўся падман. Фактычна менавіта гэта і ёсць іх адзіная функцыя — аргументаванасць і дакладнасць фіксацыі падману.

Ці можа гэта (грамадскае непрызнанне) прымусіць ЦВК не прызнаць "свае лічбы"? Ці, хутчэй, пытанне ў тым, што і як можа прымусіць іх не прызнаць. Варыянт "усе ўбачаць", "гэта стане ўсім відавочна" — не пракатвае.

Я разумею, што няма сэнсу тут і цяпер абмяркоўваць набор дзеянняў па гэтаму "прымусу". Тут не можа быць класічнага плана па пунктах, гэта палітычная гульня на складаным полі, дзе кожны крок залежны ад дыспазыцый і кантэксту. Але я разумею, што менавіта гэта і ёсць ключавы момант стратэгіі, пры тым што парярэднія ўмовы таксама трэба забяспечыць (назіранне, фіксацыю і г.д.). Ён не прагаворваецца зараз, хаваючыся за іншымі пунктамі стратэгіі.

Сцэнар 2. Грамадская думка і актыўнасць атрымалі такі ўздым, што фальсіфікацыі не адбыліся і мы атрымалі "чэсныя выбары" (ну, не выбары, а галасаванне), лічбы супалі з альтэрнатыўнымі, асобныя разыходжанні даследуюцца і парушэнні асуджаныя. І далей рухаемся па законнай працэды...

Далей нават не буду пісаць, бо там зразумелыя крокі да Устаноўчага сходу 😉

На сёння для мяне самае напружанае і трывожнае — гэта тое самае "тонкае месца" ў першым сцэнары разгортвання падзей.

У 2005 годзе ў нас, метадолагаў, з’явілася "пераможная стратэгія" — метадалагічная схема, праз якую структурна і працэсна разумеецца гэтая сітуацыя. Для яе вырашэння патрэбна некалькі чыннікаў: магчымаць заблакаваць дзеянні да разрашэння сітуацыі, моцная група перамоўшчыкаў, якія маюць давер.

Гэтая стратэгічная схема спрацоўвала ў самых розных сітуацыях (вузкіх і больш шырокіх), але пакуль яна не рэалізоўвалася ў выбарчых сітуацыях Беларусі.

Зараз для гэтага ёсць шанец, калі прадумаць хады ў тым самым "тонкім месцы". За рэалізацыю астатніх кампанентаў, як па даецца, можна не хвалявацца.

Все посты канала