Думаць Беларусь#2618

Плошча — такі сцэнар адразу па завяршэнні галасавання 9-га жніўня не выключаны. У гэтым перакананы філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Складванне асаблівым чынам бюлетэняў і белыя бранзалеты — гэта толькі дапаможныя, але не асноўныя дзеянні, адзначае ён:

"Выбары — гэта не дзень галасавання. І гэта не проста агітацыя ці прапаганда. Гэта складаны электаральны працэс, складаная тэхналогія. І, на жаль, сёння вырашае не галасаванне як такое, бо галасаванне можна сапсаваць фальсіфікацыямі. Сёння ўсё вырашаюць магчымасці данесці да людзей свае погляды, распіярыць кандыдатаў і г.д. Мы знаходзімся ў скажонай інфармацыйнай прасторы".

"Ні статыстычна, ні юрыдычна, на жаль, дадзеныя кампаніі "Голас" не могуць быць дакладнымі", — дадае Уладзімір Мацкевіч, каментуючы "Беларускаму Радыё Рацыя" бягучыя падзеі.

Скачать: Уладзімір_Мацкевіч_Плошча_такі_сцэнар_не_выключаецца.mp3

Все посты канала