Андрэй Ягораў — пра небяспеку імітацыі дыялогу з боку ўладаў :
Пачалося, уласна, як і меркавалася. Варта найхутчэй запускаць Каардынацыйны савет, звязаны з нацыянальным страйкамам і рэгіянальнымі каардынацыйнымі структурамі пратэстаў. Улады рыхтуюць імітацыю ў выглядзе аналагу Беларускага народнага сходу. Вось гэта класічная "разводка" ад Варанецкага:
"Меркаваў бы правільным у гэтай сітуацыі стварыць нешта накшталт нацыянальнага савета або круглага стала, які стаў бы месцам абмеркавання шляхоў выхаду з крызісу і далейшага развіцця нашай краіны. Натуральна, што ў ім павінны ўдзельнічаць аўтарытэтныя прадстаўнікі ўлады і грамадзянскай супольнасці, палітычных сілаў, грамадскіх дзеячаў, рабочага руху, царквы i г.д."
Чытайце цалкам: Дэпутат Валерый Варанецкі: Меркаваў бы правільным у гэтай сітуацыі стварыць нешта накшталт нацыянальнага савета ("Звязда", 17 жніўня)