Думаць Беларусь#2864

​​ Таццяна Вадалажская: [Вяртанне свайго ўласнага выбару і кантролю — гэта тое, што з намі адбываецца зараз

](https://www.facebook.com/tvodol/posts/3497414560270838 )Яны думалі, што трымаюць кантроль. Праз ідэалогію ў школах і ўніверсітэтах. Праз афіцыйныя прафсаюзы. Праз "Белую Русь", БРСМ і піянераў. Праз цэнзуру ў медыях, тэатры і кіно. Праз муляжны парламент і такое самае мясцовае самакіраванне. І для самых буйных — праз АМАП, збіццё, арышты.

Яны імкліва страчваюць гэты кантроль, сваю ўпэўненасць і разлік на "вы жэ панімаеце".

Вяртанне свайго ўласнага выбару і кантролю — гэта тое, што адбываецца зараз. У самых розных месцах і па ўсіх кірунках.

І бывае падаецца, што ў іх больш моцы, але яны страчваюць кантроль, і ў гэтым нашая надзея і перамога.

@methodology_by

Все посты канала