Думаць Беларусь#3120

⚠️ Адкрыты ліст філосафаў Беларусі

"Калі прыйшлі па камуністаў, я маўчаў...". Мы не маўчалі: шмат хто з нас выступіў з публічнымі прамовамі, подпісы шмат каго з нас стаяць пад публічнымі лістамі. Але ўсё адно "прыйшлі" і па нас: у краіне адбываюцца працэсы, якія ўжо наўпрост закранаюць прафесію філосафа. І гэтым разам мы мусім выказацца ў абарону сябе.

Мы, філосафы, выкладчыкі філасофіі, выпускнікі і студэнты філасофскіх факультэтаў Беларусі, патрабуем:

1. Тэрмінова вызваліць з-за кратаў выкладчыка філасофіі БДУІР Вадзіма Анціпава, у невінаватасці якога мы абсалютна перакананыя.

2. Спыніць пераслед і ціск у адносінах філосафаў, выкладчыкаў і студэнтаў філасофскіх спецыяльнасцяў за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Ніводная "цыкута" не здольная нашкодзіць беларускай філасофіі болей, чым адмова ў праве на шчырасць. "Апалітычная філасофія" — аксюмаран: магчымасць голасна выказваць і бараніць свае грамадзянскія перакананні ёсць першай і непазбыўнай перадумовай філасофствавання.

Асобна звяртаемся да кіраўніцтва і адміністрацыі нашых ВНУ і Акадэміі:

3. Як безварунковыя шанавальнікі шчырасці і ісціны, патрабуем: не прыкрываць рэпрэсіі фігавым лісцем пра "акадэмічную непаспяховасць", "невыкананыя заданні" і інш., не кідаць у спіны сышоўшым па маральнаму поклічу ананімныя абразы пра "нізкія рэйтынгавыя пазіцыі" і "пераацэнены ўнёсак у філасофскую навуку". Не адмаўляйце сваім супрацоўнікам хоць у гэтым каліву павагі!

✍️ Ліст адкрыты да падпісання [

](https://abdziralovic.by/adkryty-list-filosafa%D1%9E-belarusi-2/ )@methodology_by

Все посты канала