Думаць Беларусь#3128

​​ Сёння, 9 кастрычніка, адбудзецца заснаванне і адначасова вызначэнне першага лаўрэата новай прэміі за "беларускае мысленне" — Прэміі імя Абдзіраловіча.

Заснавальнікамі прэміі выступаюць вядомыя беларускія філосафы, мысляры, інтэлектуалы: Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Міхаіл Баярын, Таццяна Вадалажская, Ірына Дубянецкая, Максім Жбанкоў, Уладзімір Мацкевіч, Пётр Рудкоўскі, Таццяна Шчытцова.

Фундатар прэміі — спн. Ала Орса-Рамана (ЗША).

Пасля святочнага акту заснавання прэміі і абвяшчэння вынікаў 2020 года, лаўрэат выступіць з праграмным эсэям.

Пасля гэтага адбудзецца агульная дыскусія.

З-за меркаванняў бяспекі падзея плануецца закрытай, але магчымая анлайн трансляцыя і наступны друк матэрыялаў (размяшчэннем відэа) на сайтах "Беларускага Калегіюма" і часопіса "Абдзіраловіч" .

Сачыце за абнаўленнямі на ФБ-старонцы "Беларускага Калегіюма" . Пачатак а 16-й гадзіне.

@methodology_by

Все посты канала