Думаць Беларусь#3130

Таццяна Вадалажская: [Два месяцы беларускай рэвалюцыі: нашыя дасягненні і куды рухаць далей

](https://www.facebook.com/tvodol/posts/3637826159563010 )Сёння — 9 кастрычніка. Два месяцы прайшлі пасля "выбараў". Два месяцы беларускай рэвалюцыі.

Якія нашыя здабыткі?

Беларусь, а дакладней, беларускае грамадства, змяняецца імкліва і якасна:

1. Праз доўгі масавы пратэст адбылася фактычная (эмпірычная) дэлегітымацыя існуючай улады і Лукашэнкі як прэзідэнта. Масавы, дэцэнтралізаваны і — галоўнае — распаўсюджаны практычна па ўсіх сацыяльных групах пратэст прызнае незаконнаць тых, хто займае палітычныя пасты.

2. Вельмі энергічна адбудоўваюцца грамадскія інстытуты (пакуль непалітычныя).

Адбудоўваюцца яны ў паралельнай да фіктыўных інстытутаў прасторы. Гэта прафесійныя супольнасці і прафсаюзы, што самавызначаюцца па сваіх пазіцыях, інтарэсах, а таксама салідарнасці і абароне. Нараджаюцца мясцовыя супольнасці, што зараз знаходзяцца ў стане пабудовы сваёй ідэнтычнасці і, зноў жа, усведамлення сваіх інтарэсаў, а таксама стварэння дзейнасных структур для іх рэалізацыі (праца па адкліканні дэпутатаў, КГСы і г.д.). Гэта працэс адмаўлення ад дзяржаўных "ланцугоў" для грамадскіх інстытутаў, што засталіся ў спадчыну з савецкіх часоў.

3. Сфармаваная і ўтрымліваецца адзіная павестка для самых розных груп і пластоў.

Патрабаванні аб спыненні гвалту, прыцягненні да адказнасці і новых выбарах (запуск легітымнага функцыянавання палітычнай сістэмы) задаюць салідарнасць шырокага кола і адзінства ў разуменні этапнасці вырашэння пытанняў. Усе спрэчныя пытанні аб функцыянаванні асобных сфер, інтарэсы груп і г.д. не забытыя, але адкладзеныя да моманту з’яўлення магчымасці іх вырашаць праз легітымна працуючыя палітычныя працэдуры.

4. З’яўленне "лідарства" як пэўнай характарыстыкі грамадзянскага чыну для многіх грамадзян Беларусі.

Лідарамі становяцца самыя розныя людзі — на час, па неабходнасці ці адчуванні выкліку, дзеля вырашэння пэўных задач, змяняючы тых, хто выбывае.

Усё гэта характарызуе беларускую рэвалюцыю як працэс інтэнсіўнага сталення грамадства, самавызначэння яго і фармавання неабходных падмуркаў для далейшага нармальнага развіцця. 👉🏿

Все посты канала