Думаць Беларусь#3131

​​ 👉🏿 Чаго мы яшчэ не дасягнулі?

1. Адбыўшаяся дэлегітымацыя "ўлады" і змены ў грамадстве не выведзеныя і не замацаваныя на палітычным узроўні.

Не распачат працэс выхаду з палітычнага крызісу — перамовы і праца па змене палітычных інстытутаў (выбары ды інш.).

2. Палітычныя суб’екты (Ціханоўская і Каардынацыйная рада) маюць сімвалічную вагу, грамадскае прызнанне, але не маюць добрапрацуючых выканаўчых інструментаў для пераходу на наступны этап.

Менавіта на захаванне такога стану скіраваныя ўсе дзеянні рэжыму.

Рэжым і надалей будзе блакаваць палітычныя дзеянні, выводзячы з дзейнасці ці абмяжоўваючы палітычныя крокі. І будзе размываць агульную павестку — уцягваць ў "канстытуцыйныя рэформы" ці нейкія фіктыўныя лакальныя дыялогі. Гэта будзе дзяліць пратэстоўцаў на тых, хто бачыць плён у тым, каб "уключыцца і дабіцца", і тых, хто ўтрымлівае пазыцыю: спачатку выкананне патрабаванняў, новыя выбары, перафарматаванне інстытутаў, а потым па новых правілах — Канстытуцыя і ўсё астатняе. Рэжым будзе падштурхоўваць да стварэння правільных па сутнасці, але бяздзейнасных структур: груп распрацоўкі рэформ, экспертных саветаў і г.д. Галоўнае — не даваць нам рабіць рэальныя палітычныя крокі.

А якімі могуць быць гэтыя палітычныя крокі?

Думаю, усё можа мець дзве формы:

• Ультыматыўная форма — мы ставім патрабаванні і падмацоўваем іх сілай ("калі вы не ..., то мы ...", і ўмова, і пагрозы павінныя быць выканальнымі). Ультыматумы могуць быць лакальныя (пакуль агульнага мы не можам паставіць), але абавязкова павінныя быць змястоўнымі і ў рэчышчы агульных патрабаванняў.

• Другая форма — cтварэнне паралельных дзеючых грамадска-палітычных структур.

Дзеючых — у тым сэнсе, што яны тут і цяпер здольныя на поўны кантроль пэўных пытанняў регулявання грамадскага жыцця. Незалежныя прафсаюзы, якія перазаключаць калектыўную дамову на прадпрыемствах ці ва ўстановах. Ініцыяванне грамадскіх слуханняў па пытаннях паводле патрабаванняў з "выклікам" адказных асоб (агульна — па адказнасці за гвалт, лакальна — па выпадках звальненняў).

Каб усе гэтыя крокі мелі палітычны сэнс — важна, каб яны былі ініцыяваныя ці звязаныя з Каардынацыйнай радай ці Ціханоўскай.

@methodology_by

Все посты канала