Уладзімір Мацкевіч: Гэта натхняе, калі размаўляеш з людзьмі
Лятучы ўніверсітэт (@dist_fly_uni ) праводзіць невялікія лекцыі для лакальных супольнасцяў Мінска. Жыхары могуць запрасіць лектараў, каб тыя выступілі ў мясцовым двары.
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, заснавальнік Лятучага ўніверсітэта і адзін з лектараў, распавядае "Беларускаму Радыё Рацыя" :
"Самая папулярная ў нас тэма — гісторыя бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня".
Ёсць тэма пра судовую сістэму. Ёсць тэма пра правы чалавека. Ёсць тэма пра мясцовае самакіраванне. Гэта розныя тэмы. Я ўзяў для сябе тэму грамадзянскай супольнасці.
І, сапраўды, гэта натхняя, калі размаўляеш з людзьмі. Я атрымліваю вялікае натхненне. Не меншае, калі мы шматтысячным маршам ідзём па Мінску".
👉 Інфармацыю пра выступоўцаў і тэмы лекцый можна паглядзець на сайце Лятучага ўніверсітэта .
Скачать: 2020-10-05_bardzilouskaja_liatuchyuniver_news_k.mp3