Думаць Беларусь#3229

Переслано из: Distant: Лятучы ўніверсітэт

💥 Рэвалюцыйны час — гэта час пераўтварэння. Час пошуку новых словаў, новых спосабаў зразумець сябе і свет, спробаў вымавіць сваё імя ў будучыню. Гэта час стварэння будучыні сваім чынам і наўпрост сабой. Ніхто не ведае, якой гэтая будучыня адбудзецца. Але такія часы даюць чалавеку маштабнасць мыслення ў часе і прасторы.

Час рэвалюцыйных пераўтварэнняў і адкрыццяў выявіў і пусціў у свет шмат з таго, чым мы жывыя сёння. І тое, што яшчэ не пераадолелі, і тое, што яшчэ не зразумелі, не прынялі і засвоілі як частку сябе.

УНОВІС ("Утвердители нового искусства") — віцебская гісторыя, беларуская гісторыя, еўрапейская гісторыя, сусветная гісторыя. Гэта гісторыя пошуку, адкрыццяў, творчасці... і гісторыя чалавека, сяброў, краіны, мастацтва.

💻 Анлайн-курс "УНОВИС: витебская история мировой культуры" дапаможа разабрацца ў той унікальнай падзеі, што здарылася на нашай зямлі напачатку 1920-х.

👩 🎓 Разам з доктарам мастацтвазнаўства Таццянай Катовіч вы зможаце прайсці па вуліцах Віцебска, зазірнуць у майстэрні, паслухаць спрэчкі, зразумець ідэі, што штурхалі мастацтва і культуру ў тыя часы, убачыць па-новаму не толькі той час, але і сябе, і тое, што вакол нас цяпер.

🚩 У дапамогу на гэтагым шляху — дакументы, кнігі, артыкулы і інтэр’ю з Адамам Глобусам, Андрэем Духоўнікавым і Аленай Карпілавай.

Каб атрымаць доступ да ўсіх матэрыялаў, трэба зарэгістравацца на Дыстанцыйнай пратформе Лятучага ўніверсітэта:

https://dp.fly-uni.org/courses/unovis/

Курс створаны разам з кампаніяй А1 у падтрымку праекта #UNOVIS100*.*

Все посты канала