Людзі на вуліцах крычаць: "Сыходзь, цябе ніхто не выбіраў прэзідэнтам!", а ён у адказ: "А давайце лепш не пра ўзурпацыю ўлады ці пра мой сыход паразмаўляем, але пра што-небудзь іншае — да прыкладу, пра змены ў Канстытуцыі".
Лукашэнка загадаў рыхтавацца да "Усебеларускага народнага сходу".
"У такога тыпу персаналісцкіх дыктатурах наўпроставая сувязь і размова дыктатара з народам з’яўляецца падставовай. Таму яны заўсёды шукаюць масавай легітымнасці ці стварэння візіі гэтай масавай легітымнасці, адсюль з’яўляюцца гэтыя "80%". І таксама дыктатарам важна імітаваць гэтую наўпроставую размову з народам. І вось "Усебеларускі народны сход" і імітуе гэты народ", — тлумачыць "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў.
Файл недоступен в архиве: 000 (convert-video-online.com).mp4
Миниатюра недоступна в архиве