Переслано из: Distant: Лятучы ўніверсітэт
Сёння ў тысяч і тысяч людзей была мэта: прыйсці ў Курапаты.
Але ж Курапаты — гэта не толькі кропка на мапе горада. Гэта адна з кропак зборкі беларускай самасвядомасці.
А гэта значыць, што ў тысяч і тысяч людзей — няважна, трапілі яны сёння ў Курапаты ці не — была мэта: аднавіць у сваім сэрцы, аднавіць у сваёй свядомасці, аднавіць у свядомасці грамадства тыя падзеі. Пачуць галасы ахвяраў, пабачыць на свае ўласныя вочы месца масавых забойстваў, выказаць павагу памяці закатаваным і расстраляным паэмам, літаратарам, дактарам, навукоўцам, грамадзянскім дзеячам, простым людзям, пацярпелым ні за што.
Пасля сённяшняга дня больш ніколі тысячы і тысячы людзей па ўсей Беларусі — хто імкнуўся, хто дайшоў, хто чытаў ды сачыў — не забудуцца на Курапаты.
У нашай свядомасці зараз назаўжды будзе існаваць ланцуг:
"КУРАПАТЫ — АКРЭСЦІНА. НІКОЛІ ЗНОЎ!"
Фотография недоступна в архиве