Думаць Беларусь#3257

⚠️ Школа для рэгіянальных ініцыятыў "Public space. Мой горад — мая прастора"

МГА "ЕўраБеларусь" і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на адукацыйную праграму.

Мэта праграмы — развіццё ініцыятыў, што працуюць з грамадскімі прасторамі ў малых і сярэдніх гарадах Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца "каманды" (3-5 чалавек) — актыўныя сябры, прадстаўнікі ініцыятыў грамадскіх прастор, патэнцыйныя сябры, актывісты з малых і сярэдніх гарадоў, якія зацікаўленыя ў развіцці сваіх грамадскіх прастор і сваёй практыкі на падставе сістэмных ведаў.

У якасці лектараў і экспертаў у школе возьмуць удзел: Уладзімір Мацкевіч, Марына Семенчанка, Андрэй Ягораў, Таццяна Вадалажская, Наталля Халанская, Аляксандра Рамейка, Вольга Саламахіна, Аляксандра Шор, Маша Значонак.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 18 лістапада 2020 года.

👉 Больш падрабязнасцей — на сайтах EuroBelarus.Info і Лятучага ўніверсітэта .

@methodology_by @dist_fly_uni

Фотография недоступна в архиве

Все посты канала