Уладзімір Мацкевіч: Я не бачу значнага памяншэння колькасці пратэстоўцаў
Дэцэнтралізацыя пратэстаў толькі яшчэ больш аслабіць сілавы апарат, яны не будуць ведаць, з кім змагацца і каго арыштоўваць, у гэтым перакананы філосаф і метадолаг Уладізмір Мацкевіч.
Ён адзначыў у каментары Беларускаму Радыё Рацыя , што пратэсты зараз проста трансфармуюцца:
"Нехта зараз гаворыць, што пратэсты сціхаюць. Я не бачу значнага памяншэння колькасці людзей, якія выходзяць. Але я бачу вельмі істотную змену тактыкі сілавікоў і гэтых карнікаў рэжыму. Яны вывучылі ўжо ўсе звычкі, маршруты, паводзіны пратэстоўцаў, то бок тактычна сёння сілавікі і карнікі трохі выігрываюць".
Уладзімір Мацкевіч звярнуў увагу, што адключэнне вады, цяпла і інтэнтэту толькі яшчэ больш раззлуе насельніцтва і дапаможа ў вырашэнні такіх лакальных праблем кансалідаваць грамадства. Таму такія крокі з боку рэжыму прывядуць да яшчэ большай яго паразы.