Лукашэнкіна генпракуратура распачала супраць сябраў Каардынацыйнай рады чарговую "крымінальную справу" — нібыта за стварэнне "экстрэмісцкага фармавання".
Новы артыкул такі ж беспадстаўны, як і папярэдні — аб "закліках да шкоды нацыянальнай бяспецы", кажа "Белстату" сябра асноўнага складу КР, палітолаг Андрэй Ягораў. Каардынацыйная рада заўжды была перамоўнай пляцоўкай і захоўвала дыстанцыю ад самаарганізаваных мірных пратэстаў:
"Гэта стратэгія запужвання не толькі сябраў КР, але і ўсіх астатніх. Вось, глядзіце: яны выйшлі наперад, а мы іх ціснем, і тое самае будзе з вамі, пачакайце, дабярэмся і да вас", — тлумачыць палітолаг логіку дзеянняў рэжыму.
Файл недоступен в архиве: 0001 (convert-video-online.com).mp4
Миниатюра недоступна в архиве