Думаць Беларусь#3418

Уладзімір Мацкевіч: Канстытуцыйныя змены могуць быць зробленыя толькі праз Устаноўчы сход і рэферэндум

Учора Лукашэнка абвесціў даты правядзення ўжо шостага па ліку т.зв. "Усебеларускага народнага сходу", і ўжо ад сёння запускаецца працэдура прызначэння "дэлегатаў" на яго з ліку наменклатурна-гаспадарчага актыву.

Упершыню ж такі "сход" адбыўся напярэдадні незаконнага рэферэндуму аб змене Канстытуцыі і дзяржперавароту ў 1996 годзе.

"Ён існуе для падману працоўных і грамадзян. Нічога іншага за гэтым махлярскім органам не стаіць і быць не можа", — кажа "Белсату" філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

"Усебеларускі народны сход" праводзіцца раз на пяць гадоў, звычайна перад прэзідэнцкімі "выбарамі". На ім Лукашэнка дае справаздачу за папярэднюю і ставіць мэты на наступную "пяцігодку". Значных рашэнняў на "сходзе" ніколі не прымалі.

Гэтым разам плануюць прэзентаваць канстытуцыйныя змены.

У той жа час, органам, які можа распрацоўваць новую Канстытуцыю, павінен быць толькі Устаноўчы сход, кажа Уладзімір Мацкевіч:

"Гэта абраны склад дэлегатаў, гэта людзі, якія, сабраўшыся на Устаноўчы сход, маюць адзіную функцыю — распрацоўванне, прыняцце канчатковай рэдакцыі Канстытуцыі, якая выносіцца на рэферэндум. І толькі такім чынам можа быць Канстытуцыя прынятая. Усё астатняе — гэта падман", — падкрэслівае філосаф.

@methodology_by

Все посты канала