Думаць Беларусь#3464

Учора ініцыятыва былых супрацоўнікаў праваахоўных органаў @By_Pol апублікавала аўдыязапіс выступу чалавека з голасам Мікалая Карпянкова, былога начальніка ГУБАЗіК, сённяшняга намесніка міністра ўнутраных спраў — камандуючага ўнутраннымі войскамі.

На аўдыё той кажа, што Лукашэнка цалкам прыкрывае міліцыю і спецслужбы ў плане ўжывання зброі супраць пратэстоўцаў. На запіс таксама трапілі і іншыя прызнанні злачынстваў з боку сілавікоў, у тым ліку намер стварэння адмысловага канцлагеру.

"Агульны трэнд, які мы назіраем — гэта ўсталяванне паліцэйскага, вайсковага становішча ў Беларусі. І тое, што там абмяркоўваецца, мы назіраем так ці іначай у сітуацыі выканання", — кажа "Белсату" палітолаг Андрэй Ягораў.

@methodology_by

Файл недоступен в архиве: 0000 (convert-video-online.com).mp4

Миниатюра недоступна в архиве

Все посты канала