Уладзімір Мацкевіч: Без вяртання Ціханоўскай перамовы немагчымыя
Святлана Ціханоўская не мае нічога агульнага з Аляксеем Навальным, а Беларусь нельга параўноўваць з Расеяй.
У нашай краіны ёсць свой шлях, і прымаць рашэнні пра вяртанне лідараў неабходна, менавіта зыходзячы з беларускай сітуацыі. У гэтым перакананы філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.
"Без вяртання Ціханоўскай мы ніколі не выйдзем на перамовы і ніякага шанцу на вызваленне палітвязняў у нас не будзе ў бліжэйшыя часы. Не ведаю, колькі гэтыя часы будуць цягнуцца.
А тое, што ніхто не прыслухоўваўся да нашай прапановы — гэта сведчыць толькі пра тое, што ні палітыкі, ні журналісты нашы не хочуць думаць самастойна", — кажа філосаф у інтэрв’ю "Беларускаму Радыё Рацыя" .
"Умовай бяспекі можа стаць сам беларускі народ, яшчэ большая актывацыя пратэстаў, а таксама падтрымка міжнароднай супольнасці", — дадае Уладзімір Мацкевіч.
Цалкам размову слухайце ў далучаным гукавым файле👆🏿