Переслано из: Distant: Лятучы ўніверсітэт
"Наш сцяг падаецца мне адным з самых прыгожых у свеце.
Я разумею, што не магу быць незаангажаваным, але гэтае спалучэнне колераў аб’ектыўна пасуе для акцэнтацыі аб’екта з пункту гледжання каларыстыкі, оптыкі, псіхалогіі і фізіялогіі зроку.
Узнікае такі аптычны эфект, быццам сцяг сам выпраменьвае святло.
Ён урачысты, пазітыўны, вітальны.
Чырвоны і белы — колеры Хрыстовы, таму гэта боль і пакута, перамога над смерцю і Любоў.
Аднак не толькі і не столькі эстэтычнымі катэгорыямі вымяраецца вартасць сцяга, перадусім яна вымяраецца нашымі перамогамі і годнымі ўчынкамі. Вымяраецца нашымі краявідамі, паданнямі і міфамі, нашым мінулым і той будучыняй, якую мы ствараем цяпер".
Міхал Анемпадыстаў (1964-2018), выбітны беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст, аўтар словаў песні "Простыя словы".
https://budzma.by/news/prostyya-rechy-mikhala-anyempadystava-scyah.html