Думаць Беларусь#3522

Уладзімір Мацкевіч: Сэнс у дыскусіях таксама ёсць

Сёння стартавала анлайн-галасаванне за кандыдатаў у дэлегаты на альтэрнатыўны "Сход" (@shodbelarus ).

"Сход" — гэта незалежная грамадзянская ініцыятыва, дзе кожны беларус можа вылучыцца дэлегатам і выбіраць сваіх прадстаўнікоў. Заяўкі на ўдзел, апроч мясцовых актывістаў, падалі і шмат хто з вядомых асобаў. Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч — у іх ліку.

Гэта, канешне, будуць больш размовы, чымсьці канкрэтныя дзеянні, але сэнс у дыскусіі таксама ёсць, кажа Уладзімір Мацкевіч у інтэрв’ю "Беларускаму Радыё Рацыя" :

"Ужо заранёў зараз можна сказаць, што гэты "Сход" усё ж такі будзе "тусовачны", а не катэгарычны, не рэвалюцыйны. Вось такіх тусовак, дыскусій зараз вядзецца досыць шмат у асобных сакрэтных чатах, у дварах, паўсюль".

Плануецца, што дэлегаты з усёй краіны будуць адстойваць інтарэсы ўсіх у "нацыянальным дыялогу". 8 лютага высветліцца фінальны спіс паводле колькасці галасоў. Далей пачнуцца анлайн-пасяджэнні ўдзельнікаў "Сходу".

@methodology_by

Скачать: 2021-02-04_gryniewski_mackiewicz_alternatywa_g.mp3

Все посты канала