Думаць Беларусь#3525

Переслано из: Барометр рэвалюцыі

✌️ "Барометр рэвалюцыi" # 29: На пярэдні план выйшла супрацьстаянне ў інфармацыйнай вайне

Рэжым не спыняецца ў разгортванні рэпрэсій супраць грамадства, гвалтам метадычна і павольна вяртае кантроль над сітуацыяй, навязвае нам свой парадак дня — усё гэта вельмі моцна скіроўвае ўсю нашую пратэстную і грамадска-палітычную актыўнасць да лакальнасці і самазахавання, што працуе на разбурэнне ўсяго таго, што мы ўжо разам дамагліся, і пераводзіць сітуацыю ў краіне ў стан латэнтнага палітычнага крызісу.

Палітычныя цэнтры пратэстнага руху дасёння так і не прапанавалі нам агульную "дарожную мапу", агульны план дзеянняў, не пазначылі ніякіх зразумелых арыенціраў на шляху да перамогі.

Метадолаг і сацыёлаг Таццяна Вадалжская аналізуе хаду развіцця беларускай рэвалюцы і кажа пра тое, на чым менавіта цяпер неабходна засяродзіцца — у новым выпуску "Барометра рэвалюцыі".

"Барометр рэвалюцыi" — гэта серыя рэфлексіўных развагаў пра тое, што зараз адбываецца ў Беларусі.

@svezhyvecer @methodology_by

#БарометрРеволюции #Рэвалюцыя

Все посты канала