У Беларусі з’явіўся грамадзянскі "Сход"
"Сход" (@shodbelarus ) — гэта лічбавая платформа, якая дазволіла беларусам на цалкам дэмакратычных падставах вылучаць і выбіраць сваіх прадстаўнікоў. Мяркуецца, што ў далейшым менавіта гэтыя людзі, 328 дэлегатаў з усёй краіны, будуць адстойваць інтарэсы сваіх выбаршчыкаў у нацыянальным дыялогу.
Падчас першага публічнага пасяджэння "Сходу" гучалі розныя прапановы, адна з галоўных — навязаць супрацоўніцтва з Каардынацыйнай радай. Пра гэта казаў палітолаг Андрэй Ягораў:
"Нам трэба прыцягваць да супрацоўніцтва нашых палітычных лідараў: Народнае антыкрызіснае кіраванне, Каардынацыйную раду, офіс Святланы Ціханоўскай. Толькі разам мы зможам прыйсці да агульнага разумення, як рухацца ў паўсталай сітуацыі. Гэта павінна быць прадстаўлена для ўсяго грамадства як адзіная стратэгія дзеянняў на бліжэйшы перыяд", — перадает яго словы "Польскае радыё для замежжа" .
Фотография недоступна в архиве